Праздник первой борозды в Корме дал старт весенней посевной кампании на Добрушчине

Опубликовано ср, 31/03/2021 года - 09:45
Автор статьи

Пад акорды песень у выкананні народнага ансамбля “Свята” раённага Палаца культуры ва ўзанараную зямлю ўпалі першыя зярняты ўраджаю гэтага года. Для хлебароба сельгаспрадпрыемства “Абарона” Аляксандра Вінічэнкі 35-я сяўба пачынаецца аднолькава. Толькі ў гэтым годзе лепшы камбайнер гаспадаркі апрануў вышываную кашулю і саламяны брыль. Размашыстымі рухамі рукі ён сыпануў на зямлю першыя жмені акропленых святой вадой зярнят. Пад ураджай гэтага года. А следам за сейбітам у поле крочылі трактары.

Як толькі дазволіла надвор’е, а апошнія дні сакавіка выдаліся цёплымі, гаспадаркі раёна распачалі сяўбу веснавых культур.  Пробныя захады тэхнікі ў поле зрабілі ў Кругаўцы і Церахоўцы. Паралельна з сяўбой яравых на палетках уносяцца мінеральныя і арганічныя ўгнаенняў.

Як адзначаюць спецыялісты райсельгасхарчу, увесь цыкл работ неабходна завяршыць, пакуль у глебе захоўваецца вільгаць. Усяго ў раёне пад яравую сяўбу адведзена больш як 9,5 тысячы гектараў. Правесці кампанію аграрыі мяркуюць у аптымальныя тэрміны.

– Сёлета нашай гаспадарцы неабходна пасеяць 800 гектараў яравых зерневых, 100 гектараў траў і 1400 – кукурузы, – распавядае старшыня сельгаспрадпрыемства “Абарона” Максім Талкачоў. –  Аўтапарк спраўны, калектыў настроены на добрыя вынікі. Яны, дарэчы, былі неблагімі папярэднім годзе. Спадзяёмся, усё ў нас атрымаецца і сёлета.

Тэхніка “Абароны” як на далоні выстраілася на лінейку гатоўнасці ў полі. Пад гул матораў энерганасычаных трактароў і куплеты народных песень механізатараў праводзілі ў поле добрымі словамі кіраўнік раёна Дзмітрый Козел, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Ігнаценка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Прыходзька, прадстаўнікі БРСМ і калегі-аграрыі.

– Для мяне гэта сяўба  ў раёне будзе першай, – адзначыў Дзмітрый Козел. –  Да старту кампаніі мы падышлі са станоўчымі вынікамі: вялікую ўвагу надалі стану тэхнікі, часткова абнавілі аўтапарк. У калектывах правялі гутаркі з работнікамі.  Ад іх залежыць, як хутка мы справімся з пастаўленымі задачамі. Работы сёлета пачаліся крыху пазней. Летась на гэтую дату былі пасеяны яравыя на 80 працэнтах плошчаў.