Добрушанин Дмитрий Лапиков впервые принял участие в выборах

Опубликовано вс, 17/11/2019 года - 16:20
Автор статьи

Гэты дзень 18 – гадовы Дзмітрый Лапікаў запомніць на ўсё жыццё. Навучэнец трэцяга курса Добрушскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя ўпершыню прыняў удзел у выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. На выбарчы участак, размешчаны ў гарадскім Доме культуры “Меліяратар” прыйшоў разам з маці Аленай Васільеўнай.

Старшыня выбарчай камісіі Людміла Сямак, перш чым выдаць бюлетэнь, павіншавала юнака са значнай падзеяй ў яго жыцці і прапанавала прайсці ў кабіну для галасавання.

Праз некалькі хвілін Дмітрый апускае бюлетэнь у празрыстую скрыню.

– Хвалююся, – прызнаецца Дзмітрый. – Сярод членаў выбарчай камісіі шмат знаёмых: выхавацеляў, настаўнікаў, работнікаў культуры. Спачатку хацеў прагаласаваць датэрмінова, але параіўся з маці і вырашыў прысці на выбарчы ўчастак у асноўны дзень выбараў. Дарэчы, тут ужо прагаласавалі і некаторыя мае аднакласнікі. Веру, што мой голас, галасы маіх равеснікаў будуць пважнымі для краіны.

Па словах Дзмітрыя, у яго бліжэйшых планах – заканчэнне вучобы ў ліцэі, служба ў арміі, паступленне ў ВНУ.