Молодежь Добрушчины

Творите! Дерзайте! У вас получится!

Молодежь традиционно считается самой активной частью нашего города. Она креативна, обладает большим творческим потенциалом, готова к свершениям и открытиям – словом, может свернуть горы, главное – направить эту безудержную энергию в нужное русло.

Асабістая перамога прыемная ўдвайне

У Гомелі падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці “Энергамарафон-2012”.

Свет не без добрых людзей

Маладыя людзі, якія стварылі дабрачынную арганізацыю “PRO-СВЕТ”, імкнуцца займацца асветай, стараюцца запоўніць культурны прабел і даюць усім удзельнікам праекта магчымасць наблізіцца да разумення сапраўдных каштоўнасцей.
Нядаўна прадстаўнік гэтай гуманітарнай арганізацыі наведаў Добрушскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.

Пусціць карані на сваёй глебе

Зараз жыццё маладога спецыяліста СВК “Крупец” Марыі Сянько падпарадкуецца толькі адзінай малюсенькай істоце – дачушцы Аляксандры, якой нядаўна споўнілася ўсяго пяць месяцаў. Нягледзячы на невялікі ўзрост, дзяўчынка ўжо разумее настрой матулі, усміхаецца родным людзям, цягне маленькія ручкі насустрач невядомаму і такому цікаваму свету.

Спасцігаць прамудрасці прафесіі

Дзверы Церахоўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі адчынены нават у дні канікулаў. Кожную раніцу сюды спяшаюцца тыя, каго змаглі зацікавіць любімымі заняткамі педагогі дадатковай адукацыі. Штодзень яны імкнуцца падрыхтаваць для рабят цікавыя сустрэчы, карысныя гульні, займальныя конкурсы.
Сапраўды, заваяваць давер дзіцячага сэрца можа толькі той, хто мае да гэтага талент, хто ўмее шчыра пранікнуцца думкамі і перажываннямі дзіцяці.

Аспекты маладзёжнай палітыкі

Асноўнымі задачамі аддзела па справах моладзі з’яўляюцца каардынацыя дзейнасці мясцовых органаў кіравання і самакіравання ў галіне маладзёжнай палітыкі, узаема-дзеянне з дзяржаўнымі органамі, грамадскімі маладзёжнымі аб’яднаннямі, установамі і арганізацыямі, якія зацікаўлены ў вырашэнні праблем моладзі, забеспячэнні абароны правоў і законных інтарэсаў маладых грамадзян.
Аб функцыях, якія ўскладзены на аддзел моладзі, і дзейнасці маладзёжных арганізацый раёна расказвае начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Вячаслаў СЦЯПАНАЎ.

З павагай да пажылых

У пачатку гэтага навучальнага года на базе Кармянскай сярэдняй школы быў створаны валанцёрскі атрад Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Вольга Загараднюк і дырэктар Кармянскай сярэдняй школы Кацярына Балюнова заключылі дамоўленасць аб далейшым цесным супрацоўніцтве.

Творчых поспехаў, моладзь!

Нядаўна ў канцэртнай зале Дома культуры імя Куйбышава адбылася сустрэча прадстаўнікоў кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі сёлета на прадпрыемствы і ў арганізацыі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Барсякоў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Алена Раздуева, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Вячаслаў Сцяпанаў, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алена Шапавалава.

Стаць у строй! Ёсць!

У прахалодны восеньскі дзень каля ваеннага камісарыята сабралася шмат людзей. Не трэба быць асабліва знаходлівым, каб здагадацца – ідзе восеньская адпраўка прызыўнікоў у войскі.
Маё меркаванне пацвердзіў і ваенны камісар раёна Сяргей Гуцаў.

Толькі бадзёры настрой і станоўчыя эмоцыі

Мары здзяйсняюцца
Яшчэ ў дзяцінстве Ірыне падабалася лячыць лялек: вымяраць ім тэмпературу, ставіць гарчычнікі і ўколы і выпісваць лекі. Дзяўчына зразумела, што стане толькі медыцынскай сястрой.
– Калі падзялілася з бацькамі сваімі думкамі, мяне поўнасцю падтрымалі, – расказала працэдурная медсястра паліклінікі Ірына Вегера. – Неўзабаве стала студэнткай Мазырскага медыцынскага каледжа. На першым курсе акунулася з галавой у студэнцкае жыццё. Не абышла бокам мяне і яго культурна-масавая частка. Прымала ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах і конкурсах, якія арганізоўваліся навучальнай установай. Самым запамінальным для мяне стаў ­удзел у конкурсе “Першакурснік”.
Хвалюючым і сур’ёзным выпрабаваннем у жыцці студэнткі Ірыны Вегера стала праходжанне медыцынскай практыкі ў Мазыры. Менавіта пасля яе Ірына яшчэ больш упэўнілася ў правільнасці выбару прафесіі.
Пасля заканчэння каледжа па размеркаванні дзяўчына трапіла ў нашу паліклініку.
Малодшыя сёстры дзяўчыны таксама адобрылі яе выбар. Алена вучыцца ў Гомельскім універсітэце імя Ф. Скарыны на факультэце фізічнай культуры, Ганна яшчэ школьніца і не вызначылася з выбарам прафесіі, але Ірынін выбар паважаюць і ганарацца сястрой.

Страницы

Подписка на RSS - Молодежь Добрушчины