Люди района

“Салодкая” работа

Рубрика:

Так іншы раз бывае – знаёмы з чалавекам, ведаеш яго не адзін год, і раптам ён раскрывае перад табой невядомыя раней рысы. З Валерыем Грабоўскім я знаёмы вельмі даўно, але літаральна днямі даведаўся пра яго самае вялікае захапленне – пчалярства.

Вышыўка – справа мужчынская

Рубрика:

Усе, хто знаёмы з Аляксандрам Андрэевічам Парукавым, ведаюць, што галоўнае для яго – работа. Доўгія гады працаваў ён у раённым выканаўчым камітэце, на папяровай фабрыцы “Герой працы”. Але надышоў той дзень, калі Аляксандр Андрэевіч пайшоў на заслужаны адпачынак. Кіпучая энергія патрабавала выхаду. Так здарылася, што сябра дзяцінства генерал Фёдараў, які праходзіў службу ў расійскай ваеннай місіі ў Сірыі, запрасіў Аляксандра Андрэевіча з жонкай у госці. Успаміны дзяцінства, юнацкае захапленне спортам, вучоба і дзеці – якіх толькі тэм не краналіся сябры ў той вечар.

Яе любяць, ёй ганарацца

Рубрика:

Восемдзесят суровых, але шчаслівых і напоўненых сэнсам, багатых на жыццёвыя адкрыцці і падзеі, цяжкіх, але эмацыянальна яркіх і такіх розных гадоў – за плячамі ветэрана педагагічнагай працы Соф’і Карнееўны Жаўновай.

Старасць дома не застане

Рубрика:

Васіль Андрэевіч Шэндзераў добра вядомы і паважаны чалавек у Насовічах. Маючы за плячамі вялікі жыццёвы вопыт, ён і сёння не сядзіць на лаўцы склаўшы рукі. Прыродная цікаўнасць і няўрымслівасць прымушаюць ветэрана Узброеных Сіл кожны дзень сядлаць веласіпед, каб наведаць навакольныя лясы.

Страницы

Подписка на RSS - Люди района