Календарь событий

11 августа 2017

Лидерам жнива из ОАО "Оборона" Добрушского района покорилась тысячная планка по намолоту зерновых

9 жніўня – дзень, які камбайнеру Аляксандру Вінічэнку і яго памочніку Мікалаю Кушаеву запомніцца асабліва. Лідарам жніва сярод хлебаробаў раёна – экіпажу ААТ «Абарона» ўрэшце пакарылася тысячная планка па намалоце. Калі больш дакладна, то на ўказаную дату гэты паказчык склаў 1015 тон. Падзея не засталася без увагі раённага і галіновага прафсаюзаў. Іх старшыні Наталля Доля і Васіль Баўкуновіч павіншавалі работнікаў “Абароны” прама ў полі, на якім віноўнікі ўрачыстасці абмалочвалі авёс.
– Падзячнае пісьмо і падарункі, пэўна ж, дадалі настрою? – пытаюся ў камбайнераў.
– А ён заўсёды бадзёры, – з усмешкай на загарэлым твары адказвае Аляксандр Вінічэнка. – Час такі, хлебны!
Калі нішто не перашкодзіць, то, па меркаванні меха-нізатараў, да яго заканчэння засталося дні чатыры. Гарачыя, напружаныя.
– Гляджу на апошнія астраўкі залатога мора і нават крыху шкадую, што зноў убачу такое хараство толькі праз год, – Мікалай Кушаеў уносіць нотку паэзіі ў размову аб хлебе надзённым.