Журналисты «ДК» стали гостями добрушских школьников

Опубликовано пт, 27/11/2020 года - 16:10
Автор статьи

Маленькая рэмарка. Дыялог журналістаў «Добрушскага краю» з вучнямі СШ №2 імя Фёдара Кухарава на чарговых занятках праекту школы актыўнага грамадзяніна (ШАГ) адбыўся ў абсталяваным «па апошнім слове» кабінеце хіміі. Між тым, у зацікаўленай гутарцы аб сітуацыі ў медыяпрасторы краіны і замежжа яе ўдзельнікі былі дастаткова шчырымі. Ніякай «хіміі», як кажуць!

І ў тым, зразумела, немалая заслуга арганізатараў: настаўніц беларускай і рускай мовы і літаратуры – адпаведна Алесі Кананок і Юліі Далбенка, а таксама старанных вядучых дзевяцікласніц Насці Несцеравай і Юліі Чарновай.

Галоўны рэдактар «ДК» Мікалай Ждановіч расказаў прысутным 9-ці і 10-класнікам аб выданнях, якія дзейнічаюць на інфармацыйным полі, працэсах, што адбываюцца сёння ў медыяасяроддзі. Не сакрэт, што насуперак усталяваным канонам падачы журналісцкага кантэнту, дзе на першым месцы заўжды былі прыстойнасць, інтэлігентнасць і прафесійны этыкет, тут з’явіліся амбіцыёзныя паліттэхнолагі і прыхільнікі фэйкаў і гарачых, настоеных на паўпраўдзе, навін.

І на гэтым фоне барацьба за людскія розумы на медыяпрасторы разгарнулася сур’ёзная. І ў арбіту гэтага супрацьстаяння нярэдка ўцягваецца моладзь, не заўсёды здольная правільна ацаніць рэаліі. З’явіўся нават тэрмін – грумінг, які азначае ўсталяванне анлайн-кантактаў з непаўнагадовымі з мэтай іх далейшай сэксуальнай і псіхалагічнай эксплуатацыі.

«А як сябруюць з новымі інфармацыйнымі тэхналогіямі журналісты раёнкі?», «Якія спосабы выкарыстоўваюць газетчыкі ў пошуку і праверцы інфармацыі, якая размяшчаецца ў выданні?» – гэтыя і іншыя пытанні школьнікі задалі кіраўніку «ДК» пасля азнаямлення аўдыторыі з першымі і сённяшнімі нумарамі райгазеты. Перамена відавочная, заўважылі старшакласнікі. А хтосьці з іх нават заявіў: папрашу бацькоў падпісацца…

Педагогі, арганізатары мерапрыемства – з паказам відэафільма аб перасцярогах для падлеткаў пры наведванні інтэрнэт-сайтаў на мульцібордзе – пашырылі веды слухачоў ШАГа аб інфармацыйнай бяспецы. Сустрэча ж завяршылася, як кажуць, на канструктыве.

Пра сённяшнюю спецыфіку работы друкаваных і электронных СМІ журналісты «Добрушскага краю» расказалі таксама старшакласнікам сярэдніх школ №№ 1 і 3 Добруша.

Фота Яўгена УСЦІНАВА