В территориальном центре социального обслуживания населения Добрушского района прошел новогодний праздник для семей, воспитывающих детей-инвалидов

Опубликовано ср, 02/01/2019 года - 09:17
Автор статьи

Паглядзець “Навагоднія прыгоды ў Прастаквашыне” ў актавую залу цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва работнікі ўстановы запрасілі 18 сямей, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Прыемныя сюрпрызы, песні, карагоды зрабілі атмасферу мерапрыемства святочнай і цёплай.

– Мы вельмі ўдзячны за фінансавую дапамогу ў аргані-зацыі мерапрыемства мясцовым прадпрымальнікам, – кажа загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Ірына Макеенка. – Гэтыя людзі таксама аддалі часцінку сваёй дабрыні і сардэчнага цяпла тым, каму іх не заўсёды хапае. Гэта ж нашы дзеці. Невыпадкова навагодняя дабрачынная акцыя так і называецца.

Салодкія падарункі да свята накіраваліся па ўсіх адрасах раёна, дзе жывуць сем’і з дзецьмі-інвалідамі.

Фота прадастаўлена ТЦСАН