В горпоселке Тереховка Добрушского района прошли торжества по случаю 75-летия освобождения

Рубрика:

Для аграгарадка Насовічы, гарпасёлка Церахоўка і навакольных вёсак 27 верасня – дзень асаблівы. Гэта дзень памяці і смутку па загінуўшых у баях вяскоўцах. Дзень радасці з нагоды вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Па традыцыі да мемарыялаў і брацкіх магіл населеных пунктаў ускладзены кветкі ад удзячных нашчадкаў. З мінуты маўчання – у знак павагі да тых, чыёй крывёю напісана гісторыя вызвалення малой радзімы – распачаліся ўрачыстасці ў гарпасёлку Церахоўка.

Са святам яго жыхароў  павіншавалі старшыня сельвыканкама Аляксандр Кузняцоў, прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый.

– У 1943-м годзе Церахоўка стала трэцім у Беларусі населеным пунктам, вызваленым ад акупантаў, – адзначыў старшыня раённага савета ветэранаў Аляксандр Старацітараў. – Ужо праз тыдзень маладыя церахаўчане, што прызваліся ў армію ў верасні 43-га, прымалі ўдзел у баях за Лоеў. Для многіх яны былі апошнімі...

Як праходзіла наступальная аперацыя з вызваленнем Церахоўкі, расказаў намеснік старшыні райвыканкама Руслан Сікорскі. Для прадстаўніка раённай улады гэта частка гісторыі яго малой радзімы.

– Дзень вызвалення гарпасёлка для церахаўчан – свята, як і Дзень Перамогі, – адзначыў ён.

У ліку тых, хто схіліў галаву ў знак павагі да загінуўшых, былі ветэраны. Аднаму з іх, Валянціну Кучыку, які шмат год  узначальвае мясцовую ветэранскую арганізацыю, старшыня раённага савета ветэранаў уручыў юбілейны медаль з нагоды 100-годдзя Узброеных Сіл. Час не шкадуе воінаў-вызваліцеляў. Як заўважыў Аляксандр Старацітараў, у раёне зараз налічваецца толькі 22 ветэраны. Патрыятычную эстафету ад непасрэдных удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны пераймаюць члены саюзаў воінаў Афганістана, дэсантнікаў, ваенных маракоў.

Наталля ВАСІЛЬЕВА