Дарагія сябры!

Пачалася падпіска на газету “Добрушскі край” на 2018 год.

Спадзяёмся, што вы зробіце правільны выбар, і мы будзем разам!

Цана падпіскі на паўгоддзе – 31 руб. 20 кап.

Пять лучших призов для счастливчиков

У вас есть шанс поймать удачу
Чтобы стать обладателем пылесоса, электрического утюга, электрофена, кухонного миксера или напольных весов, сделайте два несложных действия:
1.Оформите подписку на «Добрушскі край» на 1 полугодие 2018 года
2. Вышлите копию квитанции на адрес редакции или электронную почту
Определение призеров состоится в январе

В Гомеле на выставке, посвященной годовщине освобождения города от немецко-фашистских захватчиков, вспомнили добрушанина Никифора Сидорцова

Рубрика:

Выстава творчых работ студэнтаў і выкладчыкаў, якая днямі адкрылася ў ГДУ імя Францыска Скарыны, прысвечана чарговай гадавіне вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Адзінай тэматыкай аб’яднаны сотні экспанатаў. Багатая калекцыя чорна-белых архіўных фотаздымкаў, каскі нямецкіх і рускіх салдат, вытрымкі з пісьмаў і дакументаў, узнагароды і прадметы ваеннай формы… Экспанаты не безыменныя. За імі – рэальныя людзі.

Адзін з вызваліцеляў Гомеля – наш зямляк, ура­джэнец Жгуні Нічыпар Сідарцоў. Яго фотаздымкі, пісьмы і ўспаміны ва ўніверсітэт перадала старшыня Жгунскай ветэранскай арганізацыі Валянціна Бондарава.

– З цеплынёй успамінаю Нічыпара Пятровіча і яго манеру выкладаць школьнікам гісторыю, – расказвае яна. – Пазней давялося з ім  працаваць над стварэннем школьнага музея.

Нічыпар Сідарцоў  быў настаўнікам гісторыі, дырэктарам першай і другой гарадскіх школ.  У радах Чырвонай Арміі знаходзіўся з 1940 года. У адным з наградных лістоў значыцца: “…капітан Сідарцоў пад артылерыйскім абстрэлам забяспечваў безперапынную сувязь з падраздзяленнямі, што паспрыяла паспяховасці наступлення нашых войскаў. Ён неаднойчы ўзнімаў у атаку байцоў і афіцэраў”. Такім ён заставаўся і ў мірным жыцці: уважлівым да людзей, беражлівым да прыроды і гісторыі роднага краю.

Сяргей ЧАЙДАК

Фота прадастаўлена Валянцінай Бондаравай