В Добрушском районе выбрали лучшего молодого педагога года

Опубликовано вт, 28/05/2019 года - 16:38
Автор статьи

Спаборніцтвам разумных і творчых стаў раённы конкурс “Малады педагог года-2019”. За пуцёўку ў фінал змагаліся дзесяць кандыдатаў. Тры месяцы доўжыліся творчыя іспыты.


– Усе кандыдаты паспяхова прайшлі першае выпрабаванне – паказалі свой лепшы ўрок. Пасля тэсціравання на веданне асноў педагогікі і псіхалогіі іх колькасць зменшылася, – расказвае загадчыца райметадкабінета Валянціна Лапіцкая.


Сярод прэтэндэнтаў на перамогу – не толькі настаўнікі-прадметнікі, выхавацелі дзіцячых садкоў, педагогі дадатковай адукацыі.


Як і чакалася, фінал конкурсу быў самай відовішчнай справаздачай канкурсантаў. Акрамя трох фінальных конкурсаў журы ўлічыла вынікі і папярэдніх: тэсціравання і дэманстрацыйнага ўрока. У гэтым і заключалася галоўная інтрыга.


Інтэлектуальны марафон на веданне педагогікі і псіхалогіі зрабілі ў фармаце “Сваёй гульні”. Колькасць балаў за правільны адказ удзельнікі выбіралі самі. Настаўнікам прапанавалі пазнаць вучонага па фотаздымку або прыгадаць, каму належаць вядомыя выказванні.


Да заключнага этапа фіналісткі рыхтаваліся загадзя. На суд журы прадставілі сваё бачанне вучня будучага. І зрабілі гэта па-рознаму.


Канкурсанты зачытвалі разважанні, іншыя зрабілі з гэтага задання сапраўднае шоу. Педагог дашкольнай адукацыі з Леніна Ганна Лук’янцава падмацавала свае думкі «хімічным» вопытам з рознакаляровым пяском. А настаўніца нямецкай мовы з Кругаўца-Калініна Зоя Кацэвіч у творчым нумары з удзелам вучняў ярка паказала, да чаго можа прывесці дзіцячае захапленне гаджэтамі. Па яе меркаванні, будучае пакаленне вучняў будзе… робатамі. Аднак у фінале танца дзеці ўсё ж засталіся дзецьмі. Дабрушанка Вераніка Цуканава, наадварот, давяла думку, што вучні ў будучым не будуць адрознівацца ад цяперашніх: застануцца патрыётамі сваёй Радзімы.


“Маладым педагогам года” названа настаўніца хіміі СШ №3 Добруша Вераніка Цуканава. Настаўніца прызнаецца: на працягу ўсіх этапаў конкурсу давялося пахвалявацца. І асабліва – падчас правядзення адкрытага ўрока.


– Настаўнікам, якія знаходзяцца ў пачатку прафесійнага шляху, вельмі важна такое прызнанне, – адзначыла яна. – Перамога надала мне творчых сіл і ўмацавала жаданне працаваць з дзецьмі.

Теги