В Добруше задержаны машины с металлоломом

Рубрика:

Заслон на шляху нелегальных перавозчыкаў металу паставілі ў мінулую суботу добрушскія праваахоўнікі. Два вялікагрузныя аўтамабілі Маз і Камаз з невялікім прамежкам часу былі спынены супрацоўнікамі ДАІ на аўтадарозе М-10.

Абодва следавалі з беларускай тэрыторыі ў Расію. Кіравалі  затрыманымі транспартнымі сродкамі непрацуючыя жыхары аграгарадка Пакалюбічы і вёскі Рассветная Гомельскага раёна адпаведна 1960 і 1988 гадоў нараджэння, расказаў “ДК” старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі Добрушскага РАУС Алег Гасціла.

Зразумела, ніводзін з іх не змог прадаставіць суправаджальныя дакументы на груз – 12 і 13 тон чорнага металічнага лому.

На пытанне праваахоўнікаў, што падштурхнула “металістаў” да дзеянняў, якія падпадаюць пад артыкул 12.7 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць), тыя шчыра прызналіся: больш высокія  закупачныя цэны на металалом у расійскіх нелегальных нарыхтоўшчыкаў. Аўтамабілі дастаўлены ў Добрушскі РАУС, 25 тон металу канфіскаваны і папоўняць скарбонку нарыхтоўшчыкаў мясцовых кааператараў.

Зараз матэрыялы затрымання праваахоўнікі перадалі падатковым інспектарам. Апошнія і вызначаць меру адказнасці неафіцыйных прадпрымальнікаў.

Мікалай МІКАЛАЕЎ

Фота Яўгена УСЦІНАВА