В Добруше прошел конкурс среди водителей "Гомельобгаз"

Незвычайнае ажыўленне на пляцоўцы для аўтатранспарту Добрушскага ўчастка газазабес-пячэння падказвала: мы сталі сведкамі значнай падзеі. Такім саставам калегі-газавікі з розных раёнаў вобласці сабраліся, напэўна, упершыню. Ёсць агульныя тэмы для абмеркавання, хаця ў барацьбе за званне лепшага яны – канкурэнты. Сваё майстэрства дэманстравалі вадзіцелі транспартных служб вытворчых упраўленняў прадпрыемства “Гомельаблгаз”.

– Ад іх вопыту і рэакцыі залежыць бяспечная перавозка спецыяльных грузаў, – расказвае выконваючы абавязкі начальніка Добрушскага раёна газазабеспячэння Уладзімір Пабедзін. – Конкурс прафесійнага майстэрства – добрая традыцыя “Гомельаблгазу”. У год такіх конкурсаў у розных падраздзяленнях праходзіць не менш чатырох. Сёлета – наша чарга прыняць гасцей і забяспечыць добрыя ўмовы правядзення конкурсу.

Павітаць канкурсантаў прыехаў намеснік дырэктара галаўнога прадпрыемства Сяргей Літвіненка.

Прэтэндэнты на званне лепшых дэманстравалі не толькі веданне Правілаў дарожнага руху, але і практычныя навыкі.

– Валянцін. Жанаты. У прафесіі – 25 год, – прадстаўляецца карэспандэнтам “ДК” адзін з удзельнікаў.

Валянцін Парашчанка прадстаўляе на конкурсе “Жлобінгаз”. Ён не проста цікавы суразмоўца, чалавек з пачуццём гумару. Летась стаў пераможцам сярод калег. Ён заняў другое месца. Сёлета каманда, якую ён прадстаўляў, упэўнена перамагла. У тройцы лідараў спаборніцтваў – “Мазыргаз” і “Жыткавічыгаз”.

Жлабінчане па ўмовах прафесійнага змагання будуць прадстаўляць вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Наталля ВАСІЛЬЕВА

Фота Яўгена УСЦІНАВА