В Добруше открыли памятную доску на улице Романова

Опубликовано пн, 20/05/2019 года - 16:30
Автор статьи

У перадваенныя гады Герой Савецкага Саюза Павел Мінавіч Раманаў працаваў у нашым раёне. Узначальваў торфапрадпрыемства, абіраўся другім сакратаром райкама партыі.

З першых дзён вайны абараняў Гомель, удзельнічаў у бітве за Маскву. Камандаваў партызанскай брыгадай “За Савецкую Беларусь”, што дзейнічала на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Партызаны яе нанеслі фашыстам вялікі ўрон у жывой сіле і тэхніцы. 13 мая 1944 года Павел Раманаў загінуў пры прарыве варожага акружэння. Указам Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза – пасмяротна.

Ва ўрачыстым адкрыцці памятнай дошкі прымалі ўдзел кіраўнік ветэранскай арганізацыі раёна Аляксандр Старацітараў, лётчык-афганец Уладзімір Лабанаў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Станіслаў Гаршуноў і іншыя.
Падрыхтаваў


Леанід МІНІЧ
Фота Яўгена УСЦІНАВА