В Добруше начало работу поисковое общественное объединение "Ничто не забыто"

Рубрика:

Дзесяць год запар дабрушанін Мікалай Басянкоў марыў аб стварэнні афіцыйнага пошукавага аб’яднання. У прыватным парадку працаваў з асобным пошукавым батальёнам, выязджаў на “вахты памяці” ў Бранскую вобласць. Мара здзейсніла­ся ў лютым гэтага года: пошукавае грамадскае аб'яднанне «Нiколi не забудзем» зарэгістравана галоўным упраўленнем юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

–  Набыццё афіцыйнага статусу дазволіць нам на законных падставах працаваць з архіўнымі дакументамі і ўзаемадзейнічаць з мясцовымі выканаўчымі ўладамі, ваеннымі камісарыятамі, са спецыялізаваным вайсковым падраздзяленнем удзельнічаць у палявых пошукавых работах, – расказвае старшыня савета аб’яднання Мікалай Басянкоў. – Галоўнай мэтай нашай дзейнасці застаецца выяўленне няўлічаных воінскіх пахаванняў, пошук даных аб загінуўшых, абставін іх гібелі.

У актыве субяседніка – сотні вернутых імёнаў. Дзякуючы яго намаганням, выпраўлены памылкі на мемарыяльных плітах помнікаў. На ваеннай карце, размешчанай на сайце miklaby.ucoz.ru, адмечаны дагэтуль невядомыя безыменныя пахаванні воінаў Чырвонай Арміі. Частка з іх знаходзіцца ў Добрушы. Набытыя дакументы і запісы сведкаў будуць перададзены спецыялізаванаму пошукаваму батальёну.

Сяргей ЧАЙДАК

Фото носит информативный характер