Учащийся детской школы искусств Добруша представит район на II Международном конкурсе "Мой сябра - баян"

Рубрика:

Вучань дзіцячай школы мастацтваў Ян Сідараў возьме ўдзел у заключным этапе II Міжнароднага конкурсу “Мой сябра – баян”. Трэццякласнік стаў адным з нямногіх, каму ў малодшай катэгорыі канкурсантаў (да 10 гадоў) амаль бездакорна ўдалося выканаць абодва творы: віртуозны і апрацаваную народную песню.

Па словах дырэктара ўстановы культуры Ірыны Дзегцяровай, акрамя фінальнага выступлення ў Гомельскім дзяржаўным каледжы імя Н. Ф. Сакалоўскага, Ян наведае майстар-класы арганізатараў конкурсу. 

Творчае спаборніцтва лепшых юных баяністаў і акардэаністаў пройдзе ў Гомелі з 14 па 16 лютага.   

Вольга ГЛЫЗІНА