Тренерская работа для добрушанина Сергея Борисевича – дело семейное

Рубрика:

Трэнера філіяла дзіцяча-юнайцкай спартыўнай школы Сяргея Барысевіча часта бачаць з мячом. У дзяцінстве гэта была любімая цацка, цяпер мяч – яго рабочы інвентар.

– У трэнерскім саставе школы моладзь складае большую частку. Аднак такіх апантаных сваёй справай – нямнога, – заўважае дырэктар установы Ала Дзяшчэня.

Сям’я Барысевічаў на Добрушчыне вядомая спартсменамі. Нямала юных зорак валейболу адкрыў бацька Сяргея Барысевіча. Для юнака, як і дзясяткаў іншых юных церахаўчан, Аляксандр Аляксандравіч быў перышым трэнерам.

– Заўсёды захапляла манера бацькі весці заняткі і размаўляць з дзецьмі. Многае з яго работы пераняў, калі апынуўся на такой жа пасадзе. Яшчэ ў час вучобы ва ўніверсітэце зразумеў: быць настаўнікам фізкультуры – не маё. Больш падабаецца працаваць з дзецьмі, якія свядома прыйшлі ў спорт, жадаюць дабіцца поспехаў, – расказвае трэнер.

Цяпер ён працуе з дзецьмі ў філіялах дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы ў Церахоўцы і Уці. Юныя валейбалісты парадавалі ўжо свайго трэнера першымі перамогамі ў спаборніцтвах.

Нядаўна і сам малады чалавек узняўся на першую прыступку прафесійнага росту: атрымаў трэнерскі разрад.

Наталя ВАСІЛЬЕВА

Фота Яўгена УСЦІНАВА