Сёння 85 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара добрушскай раённай газеты

Опубликовано вт, 24/03/2020 года - 17:00
Автор статьи

Першапачаткова «Сталінец», потым «Ленінскі шлях», «Зара камунізма», «Ленінец» – столькі пераўтва­рэнняў перажыло выданне, пакуль не набыло сучасную назву – «Добрушскі край». 

Але якой бы ні была эпоха, добрушская раёнка не змяняла галоўнаму шляху, выбранаму з самага пачатку сваёй гіс­торыі, быць сапраўдным летапісцам роднага краю. Газета жыла праблемамі раёна, разам з дабрушанамі пераадольвала цяжкасці і радавалася іх працоўным поспехам. Закладзеную першымі пакаленнямі добрушскіх журналістаў традыцыю працягвае і развівае сённяшні калектыў рэдакцыі. Нераўнадушны погляд на ўсё, што адбываецца ў раёне, сама­адданасць прафесіі, якой прысвяцілі жыццё, гавораць аб тым, што ў выдання неблагі творчы патэн­цыял.

З цягам часу мяняецца знешні выгляд газеты, з’яўляюцца новыя сучасныя элементы ў афарм­ленні старонак, але, як і на пачатку сваёй гісторыі, «Добрушскі край» знахо­дзіцца на вастрыі жыцця раёна, мае сталыя творчыя традыцыі.

Паважаныя калегі! Шчыра віншуем вас са святам – 85-годдзем «Добрушскага краю». Творчага плёну вам, далейшых поспехаў!

Калектыў абласной газеты «Гомельская праўда».
Сакратарыят абласной журналісцкай арганізацыі 

 

Теги