Пятеро учащихся гимназии Добруша стали победителями областной предметной олимпиады

Опубликовано ср, 16/01/2019 года - 07:13
Автор статьи

Пецярым вучням гімназіі скарылася вяршыня трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Больш за тысячу школьнікаў і гімназістаў з усіх раёнаў Гомельшчыны дэманстравалі свае веды па 18 дысцыплінах.

Імёны зорнай пяцёркі гімназістаў  – на слыху не толькі ў гімназіі, але і прафесійным асяроддзі педагогаў. Таццяна Гутарава, Анастасія Салдатава, Мікіта Кахаў, Валерыя Злаціна, Паліна Харыбіна (на здымку злева направа). У кожнага з іх – багаты вопыт удзелу ў алімпіядах.

– Перад тым, як атрымаць заданне, заўсёды моцна хвалююся, – заўважае адзінаццацікласніца Валерыя Злаціна.

Хоць будучая прафесія дзяўчыны далёкая ад філалогіі, глыбокія веды па беларускай мове на тэсціраванні могуць забяспечыць ёй неабходны запас прахадных балаў.

Нялёгка давалася беларуская мова і 10-класніцам Таццяне Гутаравай і Паліне Харыбінай. Мову вершаў сваіх любімых паэтаў Пімена Панчанкі і Ніла Гілевіча дзяўчаты зараз вывучаюць на прафесійным узроўні. Прыгадваюць: нямала заданняў па алімпіядзе тычыліся агульнай эрудыцыі. Атрыманыя дыпломы першай і  трэцяй ступеняў лічаць дастойнай узнагародай.

Яшчэ адзін пераможны дыплом – першай ступені па рускай мове – у вучаніцы 9 класа Анастасіі Салдатавай.

“Вышэйшая ліга” алімпіяднікаў прыняла і юнага географа, 9-класніка Мікіту Кахава. Ён атрымаў дыплом ІІІ ступені. Сярод пытанняў, на якія давялося шукаць адказ падчас алімпіяды, – уключаныя ў праграму навучання будучага года.

Пра глыбіню ведаў юных дабрушан сведчаць сем пераможных дыпломаў. Акрамя гімназістаў, вікторыю святкуюць вучаніца Пераростаўскага дзіцячага садка-базавай школы Дар’я Васькова – яна стала ўладальніцай дыплома першай ступені па нямецкай мове, а таксама Мікіта Міхальчанка з Церахоўскай СШ№1, які атрымаў дыплом ІІІ ступені па англійскай мове.

Наталля ВАСІЛЬЕВА

Фота Яўгена УСЦІНАВА