Приветствие Президента участникам и гостям Дня белорусской письменности

Опубликовано вс, 06/09/2020 года - 10:30
Автор статьи

Удзельнікам і гасцям

Дня беларускага пісьменства

Шаноўныя сябры!

Шчыра вітаю ўдзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства.

Гэта свята - асаблівая падзея ў культурным жыцці Беларусі. На яго пляцоўках адбываецца шматгалосы дыялог майстроў пяра - пісьменнікаў і паэтаў - пра лёс слова і культуры, сучаснасць і будучыню нашага народа. Тут сустракаюцца, узбагачаючы творчую ніву, літаратура, музыка, жывапіс і іншыя віды мастацтва.

Сёлета адно з самых славутых свят незалежнай Беларусі гасцінна вітаюць старажытныя Бялынічы - вядомы цэнтр духоўнасці зямлі беларускай, адметны куток Магілёўшчыны з багатай гісторыяй і надзвычай прыгожай прыродай, знакаміты сваімі таленавітымі творцамі, сярод якіх мастак Вітольд Бялыніцкі-Біруля.

Упэўнены, гэтыя вераснёўскія сустрэчы - добрая падстава для кожнага з удзельнікаў і гасцей Дня пісьменства яшчэ раз зразумець, што беларусаў, якіх бы поглядаў яны ні прытрымліваліся, заўсёды аб'ядноўваюць матчына мова, адзіны лёс і Бацькаўшчына. I гэты каштоўны скарб-спадчыну мы павінны зберагчы для нашчадкаў.

Сардэчна жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, новых здабыткаў у жыцці і працы.

Аляксандр Лукашэнка.

Теги