Пограничники и почтовики вручили воспитанникам районного социально-педагогического центра Новогодние подарки

Опубликовано ср, 01/01/2020 года - 00:04
Автор статьи

У панядзелак у цэнтры Насовічаў нечакана сустрэліся два Дзяды Марозы. Прытрымліваючы рукамі белыя бароды, уладары зімы і дзіцячых мараў няспешна выбраліся з салонаў аўто. Той, што прадстаўляў паштовую службу раёна, як і патрабуе казачны этыкет, быў у суправаджэнні Снягуркі. Другога акружалі пагранічнікі… Здзіўленыя такім відовішчам насаўляне спыняліся, віншавалі гасцей з надыходзячымі святамі.

Побач, за сценамі прыгожага двухпавярховага дома, дзевяць хлопчыкаў і дзяўчынак рыхтаваліся сустрэць Новы год. У прытулку раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра пры жывых бацьках.

Старшы прапаршчык аддзялення пагранічнага кантролю “Церахоўка” Аляксей Шульга, па сумяшчальніцтве Дзед Мароз, жартуе: усялякае было, але выступаць у ролі казачнага героя яшчэ не даводзілася.

Гасцей сустракае намеснік дырэктра раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Галіна Краўчук. Педагог запрашае ў вялікую залу. У цэнтры памяшкання – лясная прыгажуня, вакол якой – дзеці. Яны дружна клічуць Дзеда Мароза. Віншаванні, вершы, песні і, канечне, навагоднія падарункі. У дзіцячых вачах – шчырая радасць.

Тым часам, на парозе – новы Дзед Мароз са Снягуркай. Па ўсім бачна, такога павароту падзей рабяты не чакалі. Добрасумленна паўтарылі прыгатаваны для гасцей рэпертуар. Пасля апладысментаў у руках дзяцей з’яўляюцца важкія пакеты з лагатыпам “Белпошты”. Акрамя салодкіх падарункаў паштавікі падрыхтавалі цацкі, алоўкі, ручкі. Іх ахвяравалі кліенты паштовых аддзяленняў і набылі самі паштовыя работнікі ў рамках акцыі “Падарым дзецям радасць”.

Галіна Краўчук расказала гасцям пра кожнага выхаванца. Па словах педагога, дзеці добрыя, спагадлівыя, але пакрыўджаны не столькі лёсам, колькі сваімі бацькамі, што адмовіліся ад іх выхавання.

На пытанне карэспандэнта “ДК”, якое жаданне загадалі падлеткі напярэдадні святаў, адказы былі рознымі. Малыя мроілі цацкамі. Больш дарослыя, такія, як Насця Помазава з Добруша, ціха паведамілі, што вельмі сумуюць па сваіх бацьках і спадзяюцца на хуткую сустрэчу з імі.