О работе по патриотическому воспитанию учащихся рассказали в средней школе №2 Добруша

Быць патрыётам немагчыма без ведання галоўнага закона сваёй краіны, лічаць педагогі і вучні СШ №2 Добруша. 9 раздзелаў асноўнага закона, у якіх змешчаны 146 артыкулаў, забяспечваюць правы грамадзян ва ўсіх сферах жыцця.
Асноўны закон дзяржавы ў гэтыя дні стаў настольнай кнігай для школьнікаў раёна. У Добрушскай СШ №2, напрыклад, класныя і інфармацыйныя гадзіны запланаваны для вучняў усіх класаў.

 

 Першая Канстытуцыя ў гісторыі суверэннай Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года на 13-й сесіі Вярхоўнага савета Рэспублікі Беларусь. Па выніках рэферэндума 1996 года яна была абноўлена і дапоўнена. Тады ж і беларуская, і руская мовы сталі дзяржаўнымі.

– Па сутнасці, вывучэнне Канстытуцыі праводзіцца на працягу ўсіх год навучання. Дзяржаўная сімволіка – у кожным школьным кабінеце, яна суправаджае ўсе афіцыйныя мерапрыемствы, – расказвае дырэктар установы Марына Макарава. – Свята галоўнага закона краіны – чарговая нагода пагаварыць аб правах і абавязках яе грамадзян.
Для старшакласнікаў Дар’і Худалеевай, Арцёма Варэнікава, Яраслава Шыпінскага, Эдуарда Соцкага і Аляксандры Шаўцовай (на здымку) артыкулы Канстытуцыі – адкрытая кніга. Рабяты засвоілі галоўнае палажэнне, няхай і не напісанае афіцыйнай мовай: любіць сваю Радзіму.
– Мы маем права на жыццё, на атрыманне адукацыі, многія іншыя правы, – заўважае 9-класніца Дар’я Худалеева. – А галоўнае – памятаем пра свае абавязкі.
Наталля ВАСІЛЬЕВА
Фота Яўгена УСЦІНАВА