Накануне октябрьских праздников на бумажной фабрике возобновила работу линия по изготовлению бумаги потребительских форматов

Опубликовано ср, 06/11/2019 года - 15:45
Автор статьи

Напярэдадні свята Кастрычніцкай рэвалюцыі “ДК” наведаў старэйшае прадпрыемства раёна, якое перажыло і падзеі 1917 года,

і віхуры Вялікай Айчыннай вайны

Днямі на Добрушскай папяровай фабрыцы аднавіла работу лінія па вытворчасці паперы спажывецкіх фарматаў.

Сімвалаў Кастрычніка ў цэху тавараў народнага спажывання мы не заўважылі. А вось выяву пяцікапеечнай манеты на пачках палічылі магчымым аднесці да напамінкаў пра савецкую эпоху.

Для саміх жа работніц, якія спрытна складвалі ўпакаваныя стосы па 500 лістоў ў скрынкі, абгортка – матэрыял, які падкрэслівае індывідуальнасць тавара. Набываюць яго як арганізацыі рознічнага гандлю, так і прадпрыемствы рэспублікі. Многія пастаянныя пакупнікі офіснай і пісчай паперы добрушскай вытворчасці пазнаюць яе па “капеечнай” выяве на вокладцы.

– Наша задача – разрэзаць рулоны на лісты фарматаў А3 і А4, сфарміраваць пачкі і ўпакаваць іх, – не адрываючыся ад работы, патлумачыла машыніст лініі Bielomatik Таццяна Іванова.

Адлічваць патрэбную колькасць лістоў уручную не трэба: сучаснае абсталяванне выконвае аперацыю аўтаматычна. Аднак за якасцю работы машыны неабходна сачыць рэгулярна. І тут нават вопытнаму машыністу патрэбна дапамога тэхнічнага спецыяліста. Таму наладчыка абсталявання Віталя Карчэменку ў маленькім жаночым калектыве лічаць незаменным. 30-гадовы вопыт працы на прадпрыемстве дазваляе яму спраўляцца нават з нестандартнымі сітуацыямі.