На Добрушской бумажной фабрике появится экспозиция об истории предприятия

Опубликовано ср, 29/07/2020 года - 16:30
Автор статьи

Пакуль яна існуе толькі на паперы. Над канцэпцыяй экспазіцыі працавалі супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

На прадпрыемстве ўжо распачаўся рамонт памяшканняў. Перабудовы праводзяцца ў папяровым цэху. Пафарбаваная столь, прыведзены ў парадак сцены памяшканняў, дзе размесцяцца фабрычныя экспанаты. Ужо на наступным тыдні, расказала старшыня прафкама прадпрыемства Антаніна Дзегцярова, тут будзе заліты новы слой падлогі.

Паралельна з будаўнічымі работамі вядзецца пошук экспанатаў. На прадпрыемстве пакуль не раскрываюць, што будзе асновай экспазіцыі. Вядома толькі, што ў прасторных памяшканнях адведзена месца для некаторых частак папераробчага абсталявання, якое выкарыстоўвалася яшчэ ў даваенны час.