На базе гимназии города Добруша в минувшую субботу состоялось торжественное открытие II этапа республиканской олимпиады по 16 учебным предметам

Рубрика:

На базе гімназіі горада Добруша ў мінулую суботу адбылося ўрачыстае адкрыццё ІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па 16 вучэбных прадметах.

Выхаванцы музычнай кафедры гарадской гімназіі зрабілі гэты дзень святочным. Яны падарылі ўдзельнікам алімпіяды зарад аптымізму. Пасля ўрачыстага адкрыцця школьнікі разышліся па класах. У мінулую суботу прайшлі выпрабаванні па рускай, англійскай мовах, інфарматыцы.

Віка Базылева з Насовіч, Насця Несцярэнка з гарадской гімназіі, Даша Дзегцярова са Жгуні, напрыклад, ужо маюць вопыт удзелу ў раённых алімпіядах. А вось для дзевяцікласніц Насці Шаўцовай і Дзіяны Мядзведзевай  з СШ №2 Добруша (на здымку) алімпіяда стала першым сур’ёзным выпрабаванем ведаў.

– Уражанні незабыўныя, – адзначае Насця Шаўцова. – Нават не чакала, што буду так хвалявацца.  Затое цяпер ведаю, над чым трэба працаваць.

Іспыты былі падзелены на некалькі этапаў. Пасля завяршэння першай часткі журы ў складзе лепшых спецыялістаў раёна, пачало правяраць работы.

– Змяніўся падыход да заданняў. Сёння ад вучня патрабуецца глыбокае веданне школьнай праграмы па прадмеце. Ёсць і такія заданні, якія выходзяць за межы зместу падручніка. Вучні павінны вывучаць дадатковы матэрыял. Тут уключаюцца логіка, шырыня кругагляду вучня. Школьнікі павінны ўмець аналізаваць атрыманае заданне, – адзначае член журы Марына Пячэрская.

На наступным тыдні будуць вызначаны пераможцы раённага этапу алімпіяды па матэматыцы, гісторыі, астраноміі і біялогіі.

Імёны пераможцаў афіцыйна аб’явяць пасля правядзення ўсіх інтэлектуальных выпрабаванняў. А лепшыя вучні будуць уключаны ў склад каманды для ўдзелу ў абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды.

Наталля ВАСІЛЬЕВА

Фота аўтара