Дарагія сябры!

Пачалася падпіска на газету “Добрушскі край” на 2018 год.

Спадзяёмся, што вы зробіце правільны выбар, і мы будзем разам!

Цана падпіскі на паўгоддзе – 31 руб. 20 кап.

Пять лучших призов для счастливчиков

У вас есть шанс поймать удачу
Чтобы стать обладателем пылесоса, электрического утюга, электрофена, кухонного миксера или напольных весов, сделайте два несложных действия:
1.Оформите подписку на «Добрушскі край» на 1 полугодие 2018 года
2. Вышлите копию квитанции на адрес редакции или электронную почту
Определение призеров состоится в январе

Лидерам жнива из ОАО "Оборона" Добрушского района покорилась тысячная планка по намолоту зерновых

9 жніўня – дзень, які камбайнеру Аляксандру Вінічэнку і яго памочніку Мікалаю Кушаеву запомніцца асабліва. Лідарам жніва сярод хлебаробаў раёна – экіпажу ААТ «Абарона» ўрэшце пакарылася тысячная планка па намалоце. Калі больш дакладна, то на ўказаную дату гэты паказчык склаў 1015 тон. Падзея не засталася без увагі раённага і галіновага прафсаюзаў. Іх старшыні Наталля Доля і Васіль Баўкуновіч павіншавалі работнікаў “Абароны” прама ў полі, на якім віноўнікі ўрачыстасці абмалочвалі авёс.
– Падзячнае пісьмо і падарункі, пэўна ж, дадалі настрою? – пытаюся ў камбайнераў.
– А ён заўсёды бадзёры, – з усмешкай на загарэлым твары адказвае Аляксандр Вінічэнка. – Час такі, хлебны!
Калі нішто не перашкодзіць, то, па меркаванні меха-нізатараў, да яго заканчэння засталося дні чатыры. Гарачыя, напружаныя.
– Гляджу на апошнія астраўкі залатога мора і нават крыху шкадую, што зноў убачу такое хараство толькі праз год, – Мікалай Кушаеў уносіць нотку паэзіі ў размову аб хлебе надзённым.

Яно і нядзіўна: хлебароб з дзяцінства адчуваў гонар за шчодрыя кармянскія нівы, працавітыя рукі землякоў. Любіў назіраць, як бацька рухаўся па вясковай вуліцы ў прыгожай калоне вялікіх шумных машын…
– Што ёсць, тое ёсць, – азіраючыся на часова змоўклы КЗС-1218, дадае Аляксандр Вінічэнка. – Сем год на ім працую. Раней, праўда, даводзілася і “Донам” кіраваць, і “Нівай”. Па тэхнічных характарыстыках іх і параўноўваць нельга.
Як высветлілася з размовы, ураджэнец Брагінскага раёна пераехаў у Карму 30 год таму, пасля Чарнобыльскай аварыі. Уладкаваўся механізатарам у мясцовую гаспадарку і не заўважыў, як за рулём мінулі тры дзесяцігоддзі. За гэты час стаў, па словах калег, знатным хлебаробам. У прошлым годзе, напрыклад, намалаціў амаль 1130 тон. Сёлета, спадзяецца, вынік можа быць лепшым. Ураджайнасць – добрая, умовы для работы – спрыяльныя. Хаця і здараецца, на жаль, што тэхніка падводзіць у самы адказны момант. Калі неабходная запчастка ёсць, камбайнеры самастойна яе заменяць і аператыўна ўхіляць паломку. Надзейнасць машыны, на думку лідараў жніва, – найпершы складнік поспеху.
У “Абароне”, па словах галоўнага агранома сельгаспрадпрыемства Максіма Талкачова, усе сем наяўных камбайнаў выйшлі на палеткі
13 ліпеня. Нагрузка на кожны – у сярэднім 295 гектараў. За дзень экіпаж Аляксандра Вінічэнкі і Мікалая Кушаева, напрыклад, абмалочвае збожжа на плошчы ў 20 гектараў. Большую частку зерневага кліну – 770 гектараў з 2067 – займае азімая пшаніца. Сёлета вырошчваліся таксама трыцікале, жыта, авёс, ячмень. Найбольш урадлівай аказалася пшаніца: з гектара дае па 34 цэнтнеры.
– Чыстая, роўная, на славу, – гаворыць Аляксандр Вінічэнка. – Па ёй і камбайн быццам плыве…
Заўважыўшы, як працаўнікі палёў нецярпліва паглядваюць на гадзіннік, пажадалі ім падатлівага коласа, яснай пагоды і заслужанага ўраджаю. Субяседнікі выцерлі кропелькі поту з ілба і праз імгненне селі ў кабіну КЗС. Адзін – за руль, другі – побач.

Людміла НАЗАРАВА
На здымку: Аляксандр Вінічэнка і Мікалай Кушаеў.
Фота Яўгена УСЦІНАВА