Корреспонденты «ДК» побывали в горпоселке Тереховка Добрушского района и узнали, как местные жители готовились к празднованию 75-й годовщины освобождения от немецко-фашистских захватчиков

Рубрика:

Убачыць гісторыю на ўласныя вочы прапануюць у Церахоўскім гарадскім Доме культуры. Выстава фотаздымкаў, якія красамоўней за словы расказваюць пра гісторыю краю, размясцілася ў фае ўстановы.

У аснове выставы – маштабная праца “Кароткі нарыс Церахоўкі”, каля вытокаў якой стаяла работніца бібліятэкі Соф’я Маглыш. Жанчына 40 год аддала бібліятэчнай справе. Хоць Церахоўка і не была яе малой радзімай, прыклала шмат намаганняў, каб занатаваць важныя моманты развіцця гарпасёлка. Сабраныя Соф’яй Іванаўнай успаміны ўдзельнікаў вайны, фотаздымкі церахаўчан ляглі ў аснову расповеду пра родны край.

На здымках – этапы калектывізацыі, палявыя работы, будаўніцтва, аб’екты сацыяльнай сферы. У гісторыю ўвайшлі і прозвішчы лю-дзей. Хто яны, чым вызначыліся, раскажа экскурсавод Ян Зянькоў. Работнікаў установы культуры заспелі за апошнімі падрыхтаваннямі.

– Гэта не проста выстава. Гэта тое, што яднае розныя пакаленні церахаўчан, – адзна-чае кіраўнік хору ўстановы культуры Тамара Шпакава (на здымку). – Мы прывыклі бачыць будынкі такімі, якія яны існуюць зараз. Мы ж паказваем не цяперашні будынак ільнозавода, а яго будаўніцтва.  Не менш цікава, як выглядала бальніца, дарэчы, адзін са старэйшых будынкаў у гарпасёлку.

З нагоды гадавіны вызвалення работнікі культуры падрыхтавалі нямала мерапрыемстваў. Падарожжа па “Старонках мудрасці” падрыхтавалі супрацоўнікі мясцовай бібліятэкі. Работнікі ўстановы самі прыходзяць да рабят, каб пазнаёміць іх з гераічнымі землякамі, паказаць, колькі трагічнага было ў гісторыі іх малой радзімы.

– Сёння вядомы імёны церахаўчан, якія загінулі, дапамагаючы партызанам. А на плітах брацкай магілы пакуль занатавана крыху больш за 40 прозвішчаў. Пры гэтым кожны ў гарпасёлку ведае, што тут знаходзяцца астанкі 60 салдат, што загінулі пры вызваленні Церахоўкі, – распавядае загадчыца ўстановы Святлана Байдак. – Спадзяёмся, нашых землякоў не пакінуць раўнадушнымі і іншыя дакументы выставы. Людзі павінны ведаць, хто ствараў гісторыю краю. 

Наталля ВАСІЛЬЕВА

Фота Яўгена УСЦІНАВА