Дарагія сябры!

Пачалася падпіска на газету “Добрушскі край” на 2018 год.

Спадзяёмся, што вы зробіце правільны выбар, і мы будзем разам!

Цана падпіскі на паўгоддзе – 31 руб. 20 кап.

Пять лучших призов для счастливчиков

У вас есть шанс поймать удачу
Чтобы стать обладателем пылесоса, электрического утюга, электрофена, кухонного миксера или напольных весов, сделайте два несложных действия:
1.Оформите подписку на «Добрушскі край» на 1 полугодие 2018 года
2. Вышлите копию квитанции на адрес редакции или электронную почту
Определение призеров состоится в январе

Какими добрыми делами славятся депутаты Тереховского сельсовета? Об этом и не только журналисты "ДК" поговорили с ними самими

Дэпутаты Церахоўскага сельскага Савета пачынаюць падрыхтоўку да чарговай выбарчай кампаніі. На нядаўняй сесіі абмеркавалі зробленае ў гэтым годзе і намецілі першачарговыя планы. Вынікі дэпутацкай работы, лічыць старшыня Савета Аляксандр Кузняцоў, прыкметныя. І не важна, якімі метадамі яны дасягаюцца. Іншы раз добры эфект дае нават простае чалавечае слова. Тады жыхароў не трэба прымушаць, яны самі з задавальненнем выйдуць, напрыклад, наводзіць парадак на агульнай тэрыторыі.

– Нядаўна нашы дэпутаты і старэйшыны населеных пунктаў аб’ядналіся дзеля добрай справы, – расказвае Аляксандр Кузняцоў. – Вынік – добраўпарадкаванае месца адпачынку каля гарадскога Дома культуры. Там з’явіліся лаўкі, акуратны газон, алея з вечназялёных дрэўцаў.

15 дэпутатаў – актыўныя памочнікі старшыні ў вырашэнні надзённых пытанняў жыхароў Савета. Выявіць наследнікаў невыкарыстоўваемага жылля, накіраваць ім уведамленні – клопат Ніны Храпкінай, работніцы васільеўскага  аддзялення паштовай сувязі. Дзякуючы яе ўдзелу ў Васільеўцы і Красным Алёсе сёлета пахавана 27 старых будынкаў.

Валянціна Сувіга мае непасрэднае дачыненне да напаўнення бюджэту сельскага Савета. Кола яе адказнасці – збор падаткаў з мясцовых жыхароў. У гэтым пытанні дэпутату спрыяе вопыт на пасадзе бухгалтара сельвыканкама.  

– Цяжка, напэўна, сумяшчаць дэпутацкія абавязкі з прафесійнымі? – з такім пытаннем звяртаюся да  Алы Старавойтавай.

– Безумоўна, з-за недахопу часу гэта складана. Мой працоўны дзень пачынаецца ў палове сёмай раніцы. І нярэдка ён распланаваны “ад” і “да”, – адказала яна.

Да Алы Іванаўны, намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце сельгаспрадпрыемства “Церахоўка-Агра”, старшыні прафсаюзнага камітэта, людзі прыходзяць часта. Дэпутацкі статус, кажа яна, надае рашучасці і настойлівасці ў вырашэнні праблем землякоў. У апошні час сярод зваротаў пераважаюць пытанні, звязаныя са станам мясцовых дарог. Вуліца Юбілейная, жыхары якой галасавалі за Алу Старавойтаву на мінулых выбарах, не выключэнне. На жаль, праблему вырашыць не так проста: патрэбна фінансаванне.

Сярод станоўчых змен, якія з’яўляюцца заслугай дэпутатаў, яго старшыня называе тое, што на тэрыторыі Савета палепшылася крымінагенная сітуацыя. Барацьбу са злачынствамі і правапарушэннямі вядзе ўчастковы інспектар міліцыі Дзмітрый Ігнацьеў.  Высокі аўтарытэт дэпутата ў пагонах – залог поспеху прафілактычнай работы. 

Да слова, аўтарытэтных і паважаных людзей у Церахоўскім сельскім Савеце нямала. Сярод іх – загадчык  мясцовага філіяла цэнтральнай раённай бальніцы Уладзімір Нікулін. Ён  таксама абраны дэпутатам раённага Савета. Ніводная значная падзея не абыходзіцца без удзелу пенсіянера Уладзіміра Лысенкі. Ваенны адстаўнік – прыклад для сённяшняй моладзі.  

– Самае гарачае жаданне для мяне і маіх калег –  каб юныя жыхары нашага Савета цанілі  сумленнасць і таварышаванне, усім сэрцам любілі сваю Радзіму. 

Людміла НАЗАРАВА

Фото носит иллюстративный характер