Из Добруша – с любовью к Беларуси: в райцентре провели патриотический флешмоб

Опубликовано пт, 18/06/2021 года - 11:50
Автор статьи

Удзельнікамі яркага і прыгожага дзейства сталі юныя гараджане – наведвальнікі аздараўленчых лагераў школ горада і раённага цэнтра дадатковай адукацыі.

У дзіцячых руках – зялёныя і чырвоныя флажкі. Дарослыя трымаюць вялікае палотнішча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Пад гукі патрыятычнай  песні услед за харэографам і работнікамі раённага Палаца культуры ўдзельнікі танцавальнага флэмоба паўтараюць нескладаныя рухі. З боку ўсё выглядае прыгожа: чырвона-зялёныя кругі то пашыраюцца, то звужаюцца, потым трансфармуюцца ў лініі… На дзіцячых тварах – цікавасць і вясёлыя ўсмешкі. Яны трымаюць адзін другога за руку, як сапраўныя сябры.

І з задавальненнем “салютуюць” флажкамі, каб перадаць прывітанне ўсёй Беларусі.

– Такія мерапрыемствы яшчэ раз пацвярджаюць: кожны з нас, дарослых і малых, і ўсе мы разам – за адзіную, мірную і квітнеючую Беларусь, – падкрэсліла рэжысёр раённага Палаца культуры Кацярына Асадчая.     

Фота Паўла Першына