Добрушские ветераны побывали с экскурсией в Чечерске

Рубрика:

Напярэдадні трагічнай даты – пачатку Вялікай Айчыннай вайны – дэлегацыя Добрушскага раённага савета ветэранаў, у якую ўвайшлі  старшыні пярвічак і актывісты ветэранскага руху, наведаліся з экскурсіяй у Чачэрск.

– Стараемся разнастаіць жыццё нашых ветэранаў працы, – расказвае старшыня савета Аляксандр Старацітараў. – Тым больш, што ў Чачэрску ёсць некалькі памятных месцаў, звязаных як з вайной, так і з чарнобыльскай трагедыяй.

Дабрушане наведалі помнік архітэктуры ХVІІІ стагоддзя – храм Прэабражэння Гасподня, музейны пакой «Чарнобыль – чорны боль». Пра вайну і герояў-землякоў,  савецкіх салдат 1941-1945-х, загінуўшых на тэрыторыі Чачэршчыны, турыстам падрабязна расказала экскурсавод гэтага дня Людміла Філюшкіна.

Многія ўпершыню ступалі па чачэрскай зямлі і адзначылі яе прыгожыя краявіды, чысціню вуліц і багатую зеляніну. Аксакалы працоўнага фронту цвёрда сказалі: вайне больш не бываць. І шчыра парадаваліся, што Беларусь жыве спакойна.

Сяргей ВОЛЬГІН

Фота прадастаўлена раённым саветам ветэранаў