Добрушанин Сергей Одиноченко одним из первых в районе получил юбилейную медаль "75 лет Победы в Великой Отечественной Войне"

Опубликовано чт, 07/05/2020 года - 15:00
Автор статьи

Дабрушанін Сяргей Адзіночанка адным з першых у раёне атрымаў юбілейны медаль “75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”

9 мая, прызнаецца 96-гадовы ветэран, яму хацелася б пайсці на гарадскую плошчу, ускласці да мемарыяльнага комплексу “Памяць” букецік вырашчаных на прысядзібным участку чырвоных цюльпанаў.  Сустрэцца з баявымі сябрамі, якіх з кожным годам застаецца ўсё менш… 

Святочным, хаця і з ноткамі суму, настроем удзельнік Вялікай Айчыннай вайны падзяліўся з тымі, хто прыехаў павіншаваць яго. Ад любімай “Кацюшы”, што выканалі артысты раённага Палаца культуры,  пажылы мужчына не стрымаў слёз. Гледзячы на невысокую постаць у строгім цывільным касцюме, спрабавала ўявіць хударлявага 16-гадовага  падлетка з аўтаматам у руках.

– Пачатак мая сёлета прахалодны, – на лаўцы каля дома з шыльдай “Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны” Сяргей Фядосавіч стараецца перавесці размову на тэму, не звязаную з мінулым. Не атрымліваецца. – Вясной 1945-га было горача ва ўсіх сэнсах. У Берліне, праўда, пабываць не ўдалося. Ваяваў пераважна на тэрыторыі Беларусі. Вызваляў і Кіеў.